Вада ў беларускіх рэках прагрэлася амаль да 30 градусаў

30 чэрвеня, Позірк. За перыяд з 26 па 29 чэрвеня тэмпература вады ў беларускіх рэках павысілася і складае ад 18 да 29 градусаў, паведамляе Белгідрамет.
У вадаёмах тэмпература вады дасягнула 22-27 градусаў.
На рэках назіраўся спад узроўню вады (да 9 см за суткі), у выніку чаго на Дняпры ў Лоева ён апусціўся ніжэй за небяспечна нізкую адзнаку, на Заходняй Дзвіне ў Віцебска — дасягнуў яе.
На Нёмане ў Гродне, Дняпры ля Магілёва, Жлобіна і Лоева, Бярэзіне ля Бабруйска, Сожы ля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнакі, што лімітуюць суднаходства.
“У найбліжэйшыя дні на рэках будзе назірацца паніжэнне ўзроўняў вады, на Дняпры ля г. Рэчыца і Бярэзіне ля г. Светлагорск узроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства”, — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета. Асобна для сітуацыі на Бярэзіне каля Светлагорска выдадзена штармавое гідралагічнае папярэджанне.
Зніжэнне ўзроўняў вады адбываецца на фоне анамальна гарачага надвор’я (у Пінску — 40,4 градуса 29 чэрвеня), якое назіраецца ў краіне апошнія дні і працягнецца да 2 ліпеня.
Паводле звестак ТРВОД, за мінулыя выходныя ў краіне патанула 15 чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік Кіева на абвінавачанні ў атацы беларускага аўтобуса: Правакацыя, прапаганда і дэзінфармацыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа 11 метэастанцыях Беларусі мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 2.300 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



