Мінск 00:51

Прадстаўнік РФ у Савеце Бяспекі ААН назвала атаку на аўтобус “піяр-акцыяй на крыві”, увязаўшы з ультыматумам Зяленскага і яго кантактамі з дэмсіламі Беларусі

29 чэрвеня, Позірк. “Спланаванай піяр-акцыяй на крыві” назвала атаку БПЛА на аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці намесніца пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Ганна Еўсцігнеева на пасяджэнні Савета Бяспекі Арганізацыі 29 чэрвеня.

Яна абвінаваціла ў тым, што адбылося, улады Украіны.

Акрамя таго, спікер увязала тое, што адбылося, з актывізацыяй кантактаў Кіева з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і “хамскім агрэсіўным ультыматумам” прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Будзе дапоўнена

Падзяліцца: