У Чарнобыльскай зоне чарговы лясны пажар, тушэнне праводзіцца “ў надзвычай складаных умовах” — ДСНС Украіны

29 чэрвеня, Позірк. Аб лясным пажары ў зоне Чарнобыльскай АЭС паведаміла 29 чэрвеня Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС).
Супрацоўнікі ДСНС і іншыя спецыялісты працуюць над ліквідацыяй узгарання. Усяго да барацьбы з пажарам прыцягнута больш за 200 чалавек і каля 60 адзінак спецыяльнай тэхнікі.
Адзначаецца, што для забеспячэння доступу пажарнай тэхнікі да ачагоў узгарання “з дапамогай цяжкай інжынернай тэхнікі праводзяцца работы па расчыстцы шляхоў”. “Таксама з ужываннем спецыяльнага абсталявання пракладваюцца мінералізаваныя палосы, якія стрымліваюць распаўсюджванне агню і не даюць яму перакінуцца на іншыя ўчасткі ляснога масіву”, — гаворыцца ў паведамленні.
Праца ратавальнікаў праходзіць у “надзвычай складаных умовах”, адзначае ДСНС. Праз спякоту “тэмпература непасрэдна ў ачагах гарэння месцамі дасягае каля 50 градусаў па Цэльсію”.
“Радыяцыйны фон у зоне правядзення работ пастаянна кантралюецца. Па выніках вымярэнняў яго паказчыкі знаходзяцца ў межах нормы”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Пра “маштабны лясны пажар” у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС паведамлялася сёлета 8 траўня. Плошча ўзгарання тады перавышала 1,1 тыс. га. Пажар быў патушаны.
26 красавіка 1986 года ў 1:23 здарылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое што атамная станцыя размешчана ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку разбурэння рэактара, асела ў Беларусі.
Гл. таксама:
СБУ распачала крымінальную справу па факце ўдару РФ па сховішчы адпрацаванага паліва ў раёне ЧАЭС

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЕС, СЕ і дзясяткі краін падтрымалі высновы спецдакладчыка ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, пярэчанне было толькі адно (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

