У 71-гадовага пенсіянера ў Кобрыне канфіскаваны самаробны рэвальвер і дзясяткі патронаў, распачатая крымінальная справа

29 чэрвеня, Позірк. Аб канфіскацыі незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў у 71-гадовага жыхара Кобрына паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Адзначаецца, што супрацоўнікі міліцыі наведалі пенсіянера, “маючы аператыўную інфармацыю”. “Ужо падчас размовы з пенсіянерам інфармацыя пацвердзілася. У гаспадарчай пабудове па месцы жыхарства мужчыны праваахоўнікі выявілі незарэгістраваную зброю і патроны”, — гаворыцца ў паведамленні.
“У ходзе гутаркі з праваахоўнікамі фігурант растлумачыў, што ў пачатку 90-х працаваў на аўтарамонтным заводзе па вырабе запчастак. Менавіта тады ён вырашыў самастойна зрабіць рэвальвер”, — паведамілі ва УУС.
Удакладняецца, што, акрамя самаробнага рэвальвера, які “згодна з праведзенай экспертызай валодае канструктыўнымі прыкметамі ручной наразной агнястрэльнай зброі і прыдатны для стральбы”, мужчына “некалькі дзесяцігоддзяў захоўваў у дапаможным памяшканні 75 пісталетных патронаў, больш за 90 спартыўна-паляўнічых, а таксама больш за 300 грамаў дымнага пораху прамысловага вырабу, які адносіцца да катэгорыі кідальных выбуховых рэчываў”.
У дачыненні да пенсіянера распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). УУС заяўляе, што за такія дзеянні “прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам на дванаццаць гадоў з канфіскацыяй маёмасці”.
Раней судзімы жыхар Магілёва затрыманы за захоўванне агнястрэльнай зброі — карабіна, гранат, выбухоўкі
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 чэрвеня — 9 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


