На 11 метэастанцыях Беларусі мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю метэаназіранняў

30 чэрвеня, Позірк. На 11 метэастанцыях Беларусі 29 чэрвеня абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю інструментальных метэаназіранняў, у тым ліку 121-гадовай даўніны, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета (па 48 станцыях).
На 17 метэастанцыях перапісаныя рэкорды чэрвеня, на 35 — рэкорды дня, у тым ліку 86-гадовай даўніны.
На чатырох станцыях гістарычныя рэкорды пратрымаліся адны суткі.
29 чэрвеня ў краіне быў перакрыты дзённы, месячны і абсалютны максімум. Тэмпература ўпершыню перавысіла 40 градусаў і спынілася на адзнацы 40,4. Такі паказчык быў зафіксаваны ў Пінску.
Цяперашні гістарычны экстрэмум на 1,5 градуса большы за ранейшы, зарэгістраваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі (38,9). Перапісаны таксама неафіцыйны рэкорд, пра які раней згадвалі сіноптыкі, — 39,2 градуса, адзначаны ў той жа дзень у аэрапорце абласнога цэнтра.
Рэкорд чэрвеня — 37,6 градуса ў Брэсце — пратрымаўся суткі.
Максімум для 29 чэрвеня перавышаны на 5 градусаў (было 35,3 у Лельчыцах у 1963 годзе).
Гістарычны, месячны і дзённы рэкорды абнавіліся ў Пінску — 40,4 градуса; Брэсце — 38,7; Івацэвічах — 38,4; Пружанах — 38,1; “Палескай” (Лунінецкі раён) — 37,8; Ганцавічах — 37,6; Высокім — 37,2; Стоўбцах — 36,4; Баранавічах — 36,3; Ваўкавыску — 36 і Навагрудку — 34,7.
30 чэрвеня Белгідрамет прагназуе да 37 градусаў. Такім чынам, можа быць абноўлены рэкорд дня, які трымаецца з 1917 года (34 градусы ў Васілевічах).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

