Сямейная пара не задэкларавала антыкварны посуд пры ўездзе ў Беларусь з Польшчы — ім пагражае штраф

20 чэрвеня, Позірк. Мытнікі спынілі незаконнае перамяшчэнне з Польшчы ў Беларусь “20 вырабаў, якія маюць культурную каштоўнасць”, паведаміла 19 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, сямейная пара грамадзян Беларусі вярталася на сваім аўтамабілі на радзіму праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль). Адзначаецца, што яны рухаліся праз “зялёны калідор” (азначае, што асобам няма чаго дэклараваць), заявіўшы пра перамяшчэнне выключна асабістых рэчаў — адзення і прыладаў для рыбалкі.
“А сярод гэтых рэчаў і былі схаваныя 29 адзінак посуду і сталовых прыбораў са срэбра, медзі і цынку, — гаворыцца ў паведамленні. — Ужо пасля іх выяўлення мытнікам, муж і жонка распавялі, што антыкварыят іх папрасіў перавезці праз мяжу незнаёмы чалавек за ўзнагароджанне. Эксперт Мытнай лабараторыі вызначыў, што 20 з накіраваных на экспертызу вырабаў, створаных больш за 50 гадоў таму, адносяцца да культурных каштоўнасцяў”.
Ацэначны кошт прадметаў, вынятых да рашэння суда, складае каля 10 тыс. рублёў.
Брэсцкая мытня ініцыявала ў дачыненні да сужэнцаў адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу ЕАЭС з утойваннем ад мытнага кантролю, то бок з выкарыстаннем тайнікоў або іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў, а таксама спроба такога перамяшчэння).
Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф да 30 базавых велічынь (1.350 рублёў), магчымая канфіскацыя прадметаў правапарушэння і транспарту.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года пабудавана на 26,2% менш кватэр, чым за аналагічны леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

