Мінск 16:46

АПК перадаў Кіеву дадзеныя аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей і прапановы па санкцыях

Ілюстрацыя: pixabay.com

19 чэрвеня, Позірк. “У рамках дасягнутых у ходзе рабочай паездкі ў Кіеў дамоўленасцей” Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) перадаў ўкраінскаму боку дадзеныя аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Даныя перададзены ў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, паведамляе Кабінет.

Акрамя таго, намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка накіраваў украінскім уладам “11 пакетаў прапаноў” па ўвядзенні санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасці, прапануецца ўвесці абмежаванні ў адносінах да асноўных дзяржаўных СМІ, асоб, адказных за рэпрэсіі, інстытутаў і асоб, звязаных з Саюзнай дзяржавай з РФ.

Тэма падтрымай і Мінскам вайны Расіі супраць Кіева таксама згадваецца ў выніковым дакуменце саміту Еўрапейскай рады па Украіне, апублікаваным напярэдадні, згадаў Беларусь кантэксце падтрымкі ёю расейскай ваеннай агрэсіі. Савет заклікаў “усе краіны неадкладна спыніць любую дапамогу Расіі ў яе агрэсіўнай вайне”.

“Еўрапейская рада зноў настойліва заклікае Расію і Беларусь неадкладна забяспечыць бяспечнае і безумоўнае вяртанне ва Украіну ўсіх незаконна дэпартаваных і перамешчаных украінскіх дзяцей і іншых грамадзянскіх асоб”, — гаворыцца ў дакуменце.

Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

Беларускія ўлады ўдзельнічаюць у незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей і іх індактрынацыі паводле ідэалогіі Крамля.

Дэлегацыя дэмсіл Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай наведала Украіну 25–26 траўня. Адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, кіраўніком МЗС Андрэем Сібігам, у штабе па ваеннапалонных.

Латушка: Ва Украіне загінула больш за 400 кантрактнікаў з Беларусі на баку РФ

27 траўня, Позірк. 440 грамадзян Беларусі, якія падпісалі кантракт з арміяй РФ і ваявалі супраць Украіны, ужо загінулі, паведаміў намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў відэазвароце, спасылаючыся на звесткі ўкраінскага Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Сустрэча …
Падзяліцца: