Мінск 21:29

У Брэсце патануў мужчына, цела знойдзена ў рацэ Заходні Буг

2 чэрвеня, Позірк. Пра ўтапленне ў Брэсце мужчыны паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах(ТРВОД).

Цела загінулага знойдзена 2 чэрвеня “на адлегласці 1 метра ад берага ў рацэ Заходні Буг”, вынята з вады супрацоўнікамі МНС, гаворыцца ў паведамленні.

Узрост мужчыны не ўказваецца.

Згодна з інфармацыяй ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: