У Польшчы затрыманы мясцовы жыхар, які падазраецца ў арганізацыі нелегальнай міграцыі з Беларусі

2 чэрвеня, Позірк. Пра затрыманне 27-гадовага грамадзяніна Польшчы, які падазраецца ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, паведаміла 2 чэрвеня прэс-служба Надбужанскага аддзела польскай Памежнай аховы.
Апрача іншага, як адзначаецца, падчас вобшуку ў жыллі мужчыны было знойдзена “больш за 2,2 кг мефедрона”. Кошт такой колькасці наркотыкаў на чорным рынку, як заяўлена, можа складаць 130 тыс. злотых (прыкладна 31 тыс. еўра).
“Мужчыне выстаўленыя абвінавачанні, на падставе рашэння суда ён узяты пад варту на тры месяцы. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Суседнія краіны Еўрасаюза зафіксавалі ў траўні 2026 года рэкордную за апошнія сем месяцаў колькасць спробаў незаконнай міграцыі на сваю тэрыторыю праз Беларусь — 2.583, паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных іх памежных службаў. Больш было ў кастрычніку мінулага года (3.271).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 2,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



