Мінск 21:29

Экс-супрацоўніку КДБ, які вярнуўся з Польшчы, ставіцца ў віну “здрада дзяржаве” — праваабаронцы

Аўтазак ля будынка КДБ у Мінску
Архіўнае фота: tut.by

2 чэрвеня, Позірк. У Беларусі затрыманы 39-гадовы Ігар Сутырка — былы супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму, паведаміў 2 чэрвеня праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Сутырку затрымалі 10 красавіка неўзабаве пасля вяртання з Польшчы. “Вясна” паведамляе, што ў мужчыны беларускае і польскае грамадзянства.

Адзначаецца, што пасля звальнення з КДБ ён заняўся праграмаваннем, некалькі гадоў жыў у Польшчы.

“Вясна” паведамляе, што Сутырку інкрымінуюць здзяйсненне злачынства паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Цяпер, згодна са звесткамі праваабаронцаў, ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Затрыманы мае жонку і непаўналетнюю дачку.

Падзяліцца: