Беларусь абвінаваціла Літву ў залёце ўкраінскага БПЛА з яе тэрыторыі

21 траўня, Позірк. “Рашучы пратэст” у сувязі “з чарговым грубым парушэннем дзяржаўнай мяжы Беларусі беспілотным лятальным апаратам з тэрыторыі Літвы” заявіла Міністэрства замежных спраў, куды 21 траўня быў выкліканы часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Эрыкас Вільканецас.
Як сцвярджае прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў, 17 траўня “ўкраінскі беспілотны лятальны апарат “Чайка”, які першапачаткова накіроўваўся на тэрыторыю РФ для нанясення ўдараў па аб’ектах на яе тэрыторыі, быў знойдзены каля в. Станіслаўцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці”.
“Літоўскі бок не распачаў дзеянняў па недапушчэнні пранікнення баявога робата на тэрыторыю Беларусі, уключаючы своечасовае апавяшчэнне беларускіх узброеных сіл, у адрозненне ад тых мер, якія беларускі бок робіць у аналагічных сітуацыях. Гэтыя дзеянні ўяўляюць сабой прамую пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца грубым парушэннем норм на міжнароднае права”, — настойвае МЗС.
Мінск патрабуе ад Вільнюса “правесці разбіральніцтва па гэтым факце, неадкладна прадаставіць дэталёвую інфармацыю аб абставінах інцыдэнту, прыняць вычарпальныя меры для недапушчэння такіх інцыдэнтаў у будучым”.
20 траўня ў Вільнюскай акрузе раніцай аб’яўлялася паветраная трывога: у прыгранічнай зоне Літвы быў зафіксаваны “неапазнаны лятаючы аб’ект з прыкметамі беспілотніка, які рухаўся з боку Беларусі”. Паветраная прастора над мясцовым аэрапортам была зачынена.
Аб магчымым беспілотніку, які ляціць у бок Літвы, паведаміў Вільнюсу Мінск, заявіў камандуючы Сухапутнымі войскамі Літоўскага войска Нерыюс Станкявічус, адзначае LRT.
Меркаваны дрон быў зафіксаваны радарамі як Літвы, так і Латвіі, былі ўзняты сілы паветранай паліцыі НАТО, удакладніў ён. Два знішчальнікі ўзляцелі з авіябазы Эмары ў Эстоніі: адзін быў накіраваны ў бок Літвы, другі — Латвіі.
Аперацыя завяршылася тым, што “ў паветры не было знойдзена ніводнага варожага беспілотніка і самалёты вярнуліся ў Эстонію”.
19 траўня міністр нацыянальнай абароны балтыйскай дзяржавы Робертас Каўнас заявіў, што Літва “не пацерпіць ніякіх парушэнняў сваёй паветранай прасторы ў мэтах правядзення ваенных аперацый”. Паводле яго слоў, Крэмль стварае ілжывы наратыў, накіраваны на запалохванне суседніх краін; распаўсюджванне Крамлём дэзінфармацыі аб нібыта атрыманым Украінай дазволе на выкарыстанне паветранай прасторы краін Балтыі для арганізацыі аперацый з беспілотнікамі супраць РФ “з’яўляецца адным з метадаў запалохвання”.
Напярэдадні Служба знешняй разведкі РФ заявіла, што Кіеў нібыта рыхтуе ўдары па Расіі з тэрыторыі Латвіі і прыгразіла Рызе “справядлівай адплатай”.
Кіраўнік МЗС Латвіі Байба Бражэ назвала заяву СВР “чарговай хлуснёй Расіі”.
19 траўня аб рэальнасці паўторнага наступлення расійскіх войск з тэрыторыі Беларусі заявіў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі. “У нас ёсць даныя, што расійскі Генштаб цяпер актыўна пралічвае і плануе аперацыі наступальных дзеянняў з поўначы”, — сказаў ён.
Міністэрства абароны Беларусі 18 траўня паведаміла аб пачатку трэніроўкі воінскіх часцей баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння. Было заяўлена, што вучэнні праводзяцца ў “інтарэсах павышэння гатоўнасці Узброеных сіл да прымянення сучасных сродкаў паражэння, у тым ліку спецыяльных боепрыпасаў”.
19 мая Мінабароны РФ аб’явіла аб пачатку трохдзённых вучэнняў, у рамках якіх сярод іншага будуць адпрацоўвацца “пытанні сумеснай падрыхтоўкі і прымянення ядзернай зброі, размешчанай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ваенна-патрыятычных лагерах у дзяцей не павінна быць вольнага часу — ідэолаг Мінабароны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску штодня выяўляецца 30 новых выпадкаў цукровага дыябетуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЛіквідацыя ёдадэфіцыту за 10 гадоў удвая знізіла захворванне валлём ў дзяцей — эндакрынолаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэпрэсіі супраць журналістаў застаюцца на тым жа ўзроўні, мяняецца толькі форма пераследу — намеснік старшыні БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-спікер Сейма Літвы: Беларусь — яшчэ адзін ключ да дэмакратычнай, стабільнай і мірнай будучыні рэгіёна і ўсёй ЕўропыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



