Мінск 14:32

Паліва ў Беларусі даражэе яшчэ на адну капейку

Ілюстрацыйнае фота: diena.lv

2 лістапада, Позірк. Рознічныя цэны на маторнае паліва на беларускіх аўтазаправачных станцыях 4 лістапада вырастуць на адну капейку, вынікае з інфармацыі дзяржаўнага канцэрна “Белнафтахім”.

Новая цана за адзін літр складзе: бензіну АІ-92 — 2,63 рубля; АІ-95 — 2,73; АІ-98 — 2,95; дызельнага паліва — 2,74.

Папярэдні раз “Белнафтахім” падвышаў цэны 7 кастрычніка — таксама на капейку.

Раней кошт паліва ў 2026 годзе павялічваўся яшчэ шэсць разоў: 2 верасня, 5 жніўня, 8 ліпеня і 24 чэрвеня — кожны раз на капейку. 4 красавіка цэны выраслі на тры капейкі, а 28 сакавіка — на чатыры капейкі.

Да гэтага цэны не падвышаліся амаль 11 месяцаў.

У чэрвені 2026 года Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) паводле кошту аўтамабільнага паліва, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штоквартальных даных Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Самы дарагі бензін у справаздачным месяцы быў у Арменіі — 1,32 долара за літр (у сакавіку — столькі ж). Далей: Расія — 0,98 (0,83), Кыргызстан — 0,96 (0,88), Беларусь — 0,94 (0,88), Казахстан — 0,49 (0,48).

Дызельнае паліва даражэй за ўсё прадавалася таксама ў Арменіі — 1,27 долара за літр (1,27). Далей: Расія — 1,15 (0,97), Кыргызстан — 1,07 (0,91), Беларусь — 0,96 (0,9), Казахстан — 0,69 (0,67).

Падзяліцца: