У Гомелі невядомыя заклікаюць грамадзян не кантактаваць са сваякамі тых, хто з’ехаў за мяжу — крыніца
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 18 траўня 2026 года ў 21:16
18 траўня, Позірк. Невядомыя маладыя людзі абыходзяць кватэры жыхароў Гомеля і раяць ім не падтрымліваць стасункі з суседзямі — сваякамі тых, хто з палітычных прычын быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Пра гэта паведаміла “Позірку” абазнаная крыніца (асоба не раскрываецца з меркаванняў бяспекі).
“А ці вы ведаеце такіх-та? Для вас будзе лепей з імі не размаўляць і не падтрымліваць стасункі. А яшчэ пазваніце, калі пабачыце побач з домам падазроныя машыны”, — пераказала сутнасць прапановы крыніца.
Маладыя людзі не прадстаўляюцца. Крыніца выказала здагадку, што яны з моладзевых атрадаў правапарадку, якія дзейнічаюць пры праўладным Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі.
Улады практыкуюць рэжым інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада) для асуджаных паводле палітычных матываў.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



