Ціханоўская заклікала Еўракамісію захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ

14 траўня, Позірк. З заклікам захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ, грамадзянскіх, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў звярнулася да прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Аахене (Германія), паведамляе тэлеграм-канал беларускага палітыка.
“Як раз цяпер у ЕС абмяркоўваецца працяг фінансавання праграма падтрымкі”, — гаворыцца ў рэлізе.
Ціханоўская падкрэсліла важнасць працы, якую працягваюць рабіць беларускія арганізацыі: “[Яны] працягваюць працаваць і данасіць праўду да беларусаў нягледзячы на ціск, рэпрэсіі і выгнанне. Вельмі важна, каб ЕС працягваў гэтую падтрымку”.
У эфіры праграмы “Звычайная раніца” на аднайменным ютуб-канале 11 мая намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што аб’ем дапамогі ЕС беларускамі дэмакратычнаму руху ў 2027 годзе можа быць скарочаны ўдвая: з 30 да 15 млн еўра. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.
У Беларусі ўсе буйныя незалежныя рэсурсы былі або закрытыя, або прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” і выціснутыя за мяжу.
На канец 2025 года 28 прадстаўнікоў медыясферы ўтрымлівалася ў зняволенні — цяпер, паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэтая лічба складае 22.
Масавы характар набыло завочнае абвінавачанне беларускіх журналістаў у замежжы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



