Зборы тэрытарыяльных войскаў пачынаюцца ў двух раёнах Віцебскай вобласці

12 траўня, Позірк. Навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі, прыпісанымі да тэрытарыяльных войскаў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў (Віцебская вобласць), пачынаюцца 12 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, у рамках збораў плануецца “правесці комплекс мабілізацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на фармаванне органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны і вайсковых часцей тэрытарыяльных войскаў”. Гаворка пра прыём ваеннаабавязаных і іх забеспячэнне “з задзейнічаннем мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання”, аднаўленне навыкаў каманднага складу тэрытарыяльных войскаў у кіраванні падначаленымі, падрыхтоўку ваеннаабавязаных “да выканання задач тэрытарыяльнай абароны”.
“Падрыхтоўка ваеннаабавязаных будзе скіраваная на навучанне ўзгодненым сумесным дзеянням з супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і добраахвотнікамі народнага апалчэння пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны”, — гаворыцца ў паведамленні.
5 траўня Мінабароны паведаміла пра пачатак збораў з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Лідскага раёна (Гродзенская вобласць).
З сярэдзіны студзеня па сярэдзіну сакавіка 2026 года ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праходзіла раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны.
Напрыканцы студзеня Мінабароны ініцыявала ўласную — “планавую” — комплексную праверку боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі практычна няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (акрамя ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


