Беларусь наблізілася да ратыфікацыі мемарандума аб супрацы з Пакістанам у сферы працаўладкавання

7 траўня, Позірк. Праект закона “Аб ратыфікацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан па супрацы ў сферы працы і працаўладкавання” 7 траўня прынялі ў адным чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС).
Паводле інфармацыі прэс-службы ніжняй палаты парламента, старшыня ПП НС Ігар Сергеенка адзначыў, што супраца Беларусі і Пакістана “актыўна развіваецца, арыентуючыся на ўзаемадзеянне ў сферах прамысловай кааперацыі, харчовай бяспекі і працоўных рэсурсаў”.
“Каб зрабіць працэс працаўладкавання грамадзян нашых краін празрыстым і кантраляваным з боку дзяржаўных органаў, неабходна стварыць аснову для абмену інфармацыяй пра працоўнае заканадаўства, патрабаванні да кваліфікацыі і актуальныя вакансіі”, — заявіў ён, дадаўшы, што ў гэтых мэтах была падпісаная міжнародная дамова.
Цяпер мемарандум павінен ухваліць Савет Рэспублікі і падпісаць Аляксандр Лукашэнка. Пасля афармлення адмысловай граматы працэдура ратыфікацыі будзе лічыцца завершанай.
5 траўня паведамлялася, што на сайце пакістанскага ўрадавага Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой фігуруе 332 прапановы аб працы ў Беларусі. Згодна з праведзеным “Позіркам” маніторынгам даных гэтай службы, на пачатку сакавіка такіх вакансій было 54, то бок за два месяцы іх колькасць павялічылася ў 6,1 раза. Некаторыя вакансіі дададзеныя заднім чыслом.
11 красавіка 2025 года Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць 100–150 тыс. адмыслоўцаў.
Гэтыя планы выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, якая, у сваю чаргу, выклікала раздражненне ў беларускіх уладаў.
“Зацікаўленыя” хочуць “узрушыць беларускае грамадства” праблемай мігрантаў, у прыватнасці тэмай прыезду ў Беларусь работнікаў з Пакістана, заявіў Лукашэнка летась 25 красавіка на нарадзе аб развіцці раёнаў Гомельскай вобласці, пацярпелых у выніку выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
Міністэрства ўнутраных спраў прыкладна тады ж паведаміла пра выяўленне “актыўных правакаратараў, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай”, распаўсюджваючы інфармацыю пра ўезд у Беларусь 150 тыс. грамадзян Пакістана.
14 жніўня 2025 года Лукашэнка ў віншаванні прэм’ер-міністру Пакістана з Днём незалежнасці нагадаў яму пра “накіраванне пакістанскіх кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў Беларусь”.
5 лістапада стала вядома, што Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях ратыфікавала падпісанае 11 красавіка 2025 года ў Мінску беларуска-пакістанскае пагадненне аб рэадмісіі. Яно прадугледжвае абавязак Беларусі і Пакістана на запыт другога боку прымаць сваіх грамадзян, якія “ўехалі або знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы, што запытвае, з парушэннем заканадаўства гэтай дзяржавы па пытаннях уезду, выезду і знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства”.
14 лістапада паведамлялася, што польскі амбасадар у Пакістане Мацей Пісарскі выказаў занепакоенасць наконт трафікінгу (гандаль людзьмі, уключаючы вярбоўку, перавозку, утойванне) з Беларусі ў еўрапейскія краіны, у тым ліку ў Польшчу.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мар'інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва не ўпусціла 20 цягачоў з Беларусі за тры дні дзеяння ліміту на ўвоз паліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



