Мінск 23:14

Кіроўца ў Мінску загінуў пад коламі аўтобуса — спрабаваў яго рамантаваць, не выключыўшы рухавік, і быў задаўлены

Фота: УДАІ Мінгарвыканкама

26 ліпеня, Позірк. Пра гібель у Мінску 60-гадовага кіроўцы аўтобуса “МАЗ” паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.

ДТЗ здарылася 26 ліпеня. Адзначаецца, што кіроўца спыніў рух на прыпыначным пункце “Трасцянецкая” “з прычыны ўзніклай няспраўнасці”. Ён “прыняў меры па яе самастойнай ліквідацыі”, аднак, паводле папярэдняй інфармацыі, “не выключыў рухавік, перадачу і не ўключыў стаяначны тормаз”.

“У выніку <…> аўтобус самаадвольна пачаў рух і здзейсніў на яго наезд”, — гаворыцца ў паведамленні.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.

На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Гл. таксама:

32-гадовы матацыкліст загінуў у Вілейскім раёне

ДТЗ з маршруткай у Шумілінскім раёне — 57-гадовая жанчына загінула, чатыры чалавекі атрымалі траўмы

У Іўеўскім раёне матацыкліст без правоў загінуў, урэзаўшыся ў грузавік

У выніку аварыі ў Быхаўскім раёне адзін чалавек загінуў, пяцёра шпіталізавана

У ДТЗ у Асіповіцкім раёне загінулі двое ваеннаслужачых

Падзяліцца: