Мінск 19:06

32-гадовы матацыкліст загінуў у Вілейскім раёне

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

26 ліпеня, Позірк. Пра смяротную аварыю ў Вілейскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

ДТЗ здарылася 26 ліпеня каля 14:20 на 82-м кіламетры аўтамабільнай дарогі Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач. Паводле папярэдніх звестак, 32-гадовы кіроўца, рухаючыся на матацыкле “Кавасакі” ў напрамку Вілейкі, пры выкананні абгону ў дазволеным месцы “здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем “Пежо”, які рухаўся ў спадарожным кірунку, пад кіраваннем 44-гадовага кіроўцы”.

Легкавы аўтамабіль таксама здзяйсняў абгон, у выніку сутыкнення з матацыклам ён “з’ехаў у кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва”, гаворыцца ў паведамленні.

Матацыкліст загінуў ад атрыманых траўм.

Праводзіцца праверка.

Гл. таксама:

ДТЗ з маршруткай у Шумілінскім раёне — 57-гадовая жанчына загінула, чатыры чалавекі атрымалі траўмы

У Іўеўскім раёне матацыкліст без правоў загінуў, урэзаўшыся ў грузавік

У выніку аварыі ў Быхаўскім раёне адзін чалавек загінуў, пяцёра шпіталізавана

У ДТЗ у Асіповіцкім раёне загінулі двое ваеннаслужачых

Падзяліцца: