Першы блок БелАЭС падключаны да сеткі пасля 10 дзён “прафілактычных работ”

7 траўня, Позірк. Першы энергаблок Беларускай АЭС зноў падключаны да сеткі, паведаміла ранкам 7 траўня прэс-служба ядзернага энергетычнага аб’екта.
Адзначаецца, што гэта было зроблена 6 траўня “пасля завяршэння прафілактычных работ на абсталяванні”.
Адміністрацыя БелАЭС паведаміла пра адключэнне першага блока ад сеткі для прафілактыкі і пра стабільны радыяцыйны фон ранкам 27 красавіка. Такім чынам, аб’ект не выдаваў электрычнасць у энергасістэму 10 дзён.
Збудаванне Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
У лістападзе 2025 года стала вядома, што ўлады маюць намер пабудаваць трэці энергаблок БелАЭС (уключыць у энергасістэму плануецца ў 2035–2038 гадах).
Пры гэтым яны не адмаўляюцца ад ідэі збудаваць другую атамную станцыю — ва ўсходняй частцы краіны.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мар'інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва не ўпусціла 20 цягачоў з Беларусі за тры дні дзеяння ліміту на ўвоз паліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЛібер: Рэжым марнуе вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


