МАРГ забараніў піцэрыі ў Смалявіцкім раёне называць сваю піцу “найлепшай у горадзе“

6 траўня, Позірк. Неналежнай прызнала рэкламу піцэрыі “Папаччо Пицца” ў вёсцы Крывая Бяроза Смалявіцкага раёна (Мінская вобласць) Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Установе выдадзена прадпісанне спыніць яе размяшчэнне, паведамляе МАРГ.
Гаворка ідзе пра сцвярджэнні на сайце піцэрыі “Мы гатуем найлепшую піцу ў вашым горадзе“ і “Найлепшы італьянскі шэф-повар піцы”. Паводле ацэнкі ведамства, такія фармулёўкі ствараюць ўражанне аб перавазе прадукцыі і яе вытворцы без дакументальнага пацверджання.
Установа працуе з 2025 года і кіруецца поварам, грамадзянінам Італіі, сумесна з жонкай. Такі фармат не адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці, таму магчымасці правядзення кантрольных мерапрыемстваў абмежаваныя, адзначае МАРГ.
Тлумачыцца, што “заканадаўства не ўстанаўлівае спецыяльных патрабаванняў да фізічных асоб, якія ажыццяўляюць гэты від дзейнасці”.
Гл. таксама:
МАРГ забараніў неналежную рэкламу ў сетцы крам з ігрыстымі вінамі
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

