У Лідскім раёне праходзяць зборы тэрытарыяльных войскаў

5 траўня, Позірк. Аб пачатку “планавага навучальнага збору з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў” Лідскага раёна (Гродзенская вобласць), паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
На зборах плануецца “ажыццявіць прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх усебаковае забеспячэнне з задзейнічаннем мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання”.
Таксама заяўлены намер “аднавіць навыкі каманднага складу тэрытарыяльных войскаў у кіраванні падначаленымі”.
Мяркуецца, што ваеннаабавязаных падрыхтуюць да “выканання задач тэрытарыяльнай абароны“.
Паводле звестак Мінабароны, асноўная ўвага будзе надавацца “адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў сумесна з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў і добраахвотнікамі народнага апалчэння”.
Акрамя таго, будзе “прапрацавана абарона асабовага складу і важных аб’ектаў ад беспілотнікаў з дапамогай сродкаў актыўнага і пасіўнага процідзеяння”.
З сярэдзіны студзеня па сярэдзіну сакавіка 2026 года ў Беларусі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі праходзіла раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны.
У канцы студзеня Мінабароны ініцыявала ўласную — “планавую” — комплексную праверку боегатоўнасці вайсковых частак і падраздзяленняў.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і якія знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую“.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі практычна безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам (акрамя ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

- ПалітыкаУ спісе "экстрэмісцкіх" фарміраванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД дасягнула амаль 2 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага квартала Беларусь заняла 3-е месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыі, месяц таму была на 2-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка


