Мінск 16:29

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь партыю піламатэрыялаў

5 траўня, Позірк. Аб вяртанні ў Беларусь аўтамабіля, які перавозіў з Гомельскай вобласці ў Бранскую (РФ) 2 кубаметры піламатэрыялаў лісцяных парод, паведаміла 5 траўня Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Машынай кіраваў грамадзянін Расіі, у якога, як адзначаецца, адсутнічалі дакументы, што пацвярджаюць якасць і фітасанітарную бяспеку грузу.

Экспертыза не выявіла ў адабраных узорах шкодных каранцінных арганізмаў. Нягледзячы на гэта, далейшае перамяшчэнне грузу на тэрыторыю Расіі было спыненае, і 4 траўня піламатэрыял “вернуты на сумежную тэрыторыю”.

Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Падзяліцца: