Лукашэнка абмеркаваў з Турчыным парадак дня сваёй маючай адбыцца сустрэчы з Пуціным

5 траўня, Позірк. Даклад прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына заслухаў 5 траўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Прэс-служба ўрада адзначае, што на сустрэчы абмяркоўваўся парадк дня маючых адбыцца перамоваў Лукашэнкі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
“Літаральна ўчора ў мяне адбылася размова з маім калегам —старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, — удакладніў Турчын. — У тым ліку мы абмеркавалі магчымы парадак дня сустрэчы нашых кіраўнікоў, нашы сумесныя праекты, далейшыя дзеянні, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы”.
На працягу “літаральна некалькіх наступных дзён” урад падрыхтуе для Лукашэнкі інфармацыю “для размовы з Уладзімірам Пуціным”.
Таксама Лукашэнка і Турчын абмеркавалі “шэраг бягучых пытанняў, якія ў тым ліку тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны”.
Турчын і Мішусцін размаўлялі напярэдадні па тэлефоне.
Лукашэнка плануе сустрэцца з Пуціным падчас візіту ў Маскву з нагоды Дня Перамогі 9 траўня.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



