Мінск 14:24

У жыхара Гомельскага раёна вынята больш за 1 кг вырашчаных ім канопляў, мужчыну пагражае працяглы тэрмін зняволення

Відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

5 траўня, Позірк. 35-гадовага жыхара Гомельскага раёна затрымалі аператыўнікі абласнога наркакантролю, паведаміла 5 траўня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі па Гомельскай вобласці Андрэя Пятроўскага, мужчына арганізаваў у сваім доме “адмысловае памяшканне для вырошчвання небяспечнага наркатычнага сродку — марыхуаны, якая прызначалася для далейшай рэалізацыі”.

Пры мужчыне і па месцы яго жыхарства было знойдзена і вынята больш за 1 кг вырашчаных канопляў, а таксама “асвятляльныя прыборы, сістэмы вентыляцыі і паліву”.

“Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі”, — заявіў Пятроўскі.

Падзяліцца: