Мінск 12:54

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях перакрыта 12 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку 1960-х гадоў

Ілюстрацыя: "Позірк"

5 траўня, Позірк. За апошнія два дні, 3 і 4 траўня, на беларускіх метэастанцыях перакрыта 12 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку больш чым 60-гадовай даўніны, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.

4 траўня ў Лепелі і Шаркаўшчыне перапісаныя лакальныя максімумы, якія трымаліся з 1963 года (адпаведна 27,4 супраць 24,7 градуса і 27,3 супраць 23,9). У Пружанах ранейшы экстрэмум дня быў зарэгістраваны ў 1966 годзе (26,2; цяпер 27,5).

Найгарачэй было ў Пінску і Лельчыцах — 28,4 градуса. Для Лельчыц гэта гістарычны рэкорд (было 26,1 градуса 4 траўня 1990 года).

5 траўня Белгідрамет прагназуе да 30 градусаў. Абсалютны рэкорд дня — 30,7 у Брагіне (у 2018 годзе).

У наступныя двое сутак сіноптыкі абяцаюць кантраснае надвор’е: 6 траўня — ад 16 градусаў па поўначы да 29 па поўдні, 7 траўня — ад 13 па паўночным захадзе да 28 па паўднёвым усходзе.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: