Лукашэнку “насцярожваюць прапановы” перавесці валютную запазычанасць цэментных прадпрыемстваў у беларускія рублі

5 траўня, Позірк. Скепсіс наконт прапаноў урада перавесці валютную запазычанасць айчынных цэментных прадпрыемстваў у беларускія рублі выказаў Аляксандр Лукашэнка 5 мая на нарадзе з кіраўніцтвам Савета міністраў.
Спікер, як паведамляе яго прэс-служба, нагадаў, што ў 2012–2013 гадах “была праведзеная маштабная мадэрнізацыя цэментных вытворчасцей”, тады было выдаткавана каля 1 млрд долараў.
“І што, гэта цэментнікі за свае грошы рабілі? — задаў ён рытарычнае пытанне. — Шэсць гадоў таму прымалася рашэнне пра рэструктурызацыю запазычанасці гэтых арганізацый — яе пагашэнне было расцягнутае да 2049 года. Прайшло шэсць гадоў, і мы зноў вярнуліся да гэтага пытання. Вось чаму мяне насцярожваюць такія прапановы”.
Прэс-служба Лукашэнкі патлумачыла, што гаворка ідзе пра прапанову “перавесці валютную запазычанасць цэментных прадпрыемстваў у беларускія рублі і паскорыць тэмпы пагашэння — з 2029 на 2026 год”.
“Можа, вы і маеце рацыю. Але, я яшчэ раз падкрэсліваю, мяне насцярожвае тое, што сёння кіраўнікі гэтых цэментных заводаў спакойна сядзяць за агульным сталом у прэзідэнта і адчуваюць, што яны маюць рацыю”, — адзначыў палітык.
Лукашэнка таксама раскрытыкаваў цэментныя заводы за тое, што яны прадаюць сваю прадукцыю беларускім спажыўцам даражэй, чым замежным, а таксама за факты карупцыі пры пастаўках сыравіны і абсталявання.
20 сакавіка генеральны дырэктар кірощнай кампаніі холдынгу “Беларуская цэментная кампанія” (БЦК) Аляксандр Даўгала заявіў што, нягледзячы на кавідныя абмежаванні 2020 года і ўведзеныя ў 2022-м санкцыі ў дачыненні да БЦК, яе дзейнасць у прамінулым пяцігадовым перыядзе была паспяховай.
Паводле яго слоў, уведзеныя еўрапейскія, а затым і амерыканскія санкцыі “толькі згуртавалі працоўны калектыў”, і “ўжо ў 2023 годзе прадпрыемствамі холдынгу было выраблена больш за 5 мільёнаў тон цэменту, а аб’ём экспарту перавысіў 2 мільёны тон”.
Пры гэтым ён прызнаў, што пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый асноўным рынкам збыту беларускага цэменту стала Расія, у той час як раней ён пастаўляўся ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну і Малдову.
Асноўнай задачай холдынгу ў цяперашняй пяцігодцы ён назваў мадэрнізацыю, падвышэнне эканамічнай эфектыўнасці, зніжэнне сабекошту прадукцыі і інфарматызацыю ўсіх вытворчых працэсаў.
З чэрвеня 2022 года ўся цэментная галіна Беларусі, у тым ліку БЦК, трапіла пад санкцыі Еўрасаюза. 5 снежня 2023 года БЦК была ўключана ў санкцыйны спіс ЗША.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


