З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.022 НКА — Lawtrend

5 траўня, Позірк. З 2020 года і да канца красавіка 2026-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.022 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец сакавіка было ліквідавана не менш 2.020 НКА, лютага — 2.012, студзеня — 1.995, снежня 2025 года — 1.990, лістапада — 1.984, кастрычніка — 1.977, верасня — 1.970, жніўня — 1.950, ліпеня — 1.948, чэрвеня — 1.944, траўня — 1.936, красавіка — 1.926, сакавіка — 1.917, лютага — 1.905, студзеня — 1.896; на канец 2024-га — 1.891, 2023-га — 1.509.
Усяго за 2025 год ліквідавана мінімум 99 НКА, за 2024-ы — 382, за 2023-ы — 336.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец красавіка гэтага года ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш за 1.240 некамерцыйных арганізацый. На канец сакавіка такіх было 1.239, лютага — 1.235, студзеня — 1.223; снежня 2025-га — 1.220, лістапада — 1.216, кастрычніка — 1.214, верасня — 1.211, жніўня — 1.193, ліпеня — 1.192, чэрвеня — столькі ж, траўня — 1.190, красавіка — 1.189, сакавіка і лютага — 1.188, студзеня — 1.187; снежня 2024 — 1.186.
Рашэнне аб самастойнай ліквідацыі прыняло па меншай меры 782 НКА. На канец сакавіка такіх было 781, лютага — 777, студзеня — 772; снежня 2025-га — 770, лістапада — 768, кастрычніка — 763, верасня — 759, жніўня — 757, ліпеня — 756, чэрвеня — 752, траўня — 746, красавіка — 737, сакавіка — 729, лютага — 717, студзеня — 709; на канец 2024 года — 705.
У красавіку інтэнсіўнасць ліквідацыі некамерцыйных арганізацый істотна знізілася, адзначаюць праваабаронцы. Разам з тым механізмы прымусовай ліквідацыі, а таксама прымусу некамерцыйных арганізацый да прыняцця рашэння аб самастойнай ліквідацыі “працягваюць заставацца адным з ключавых інструментаў ціску на грамадскі сектар унутры краіны”.
Адзначаецца, што нягледзячы на завяршэнне працэсу перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у пачатку ліпеня 2025 года, да цяперашняга часу адсутнічае афіцыйна апублікаваная комплексная інфармацыя аб выніках працэдуры.
З канца студзеня 2026 года захоўваецца ціск на дабрачынныя арганізацыі, у тым ліку праз узбуджэнне крымінальных спраў, гаворыцца ў аглядзе.
Прыводзіцца прыклад: пракурорам Гродна ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб мясцовага дабрачыннага фонду “Цуд дзецям” па факце махлярства ў асабліва буйным памеры.
Паводле афіцыйнай версіі, замежныя грамадзяне, з’яўляючыся заснавальнікамі, дырэктарам і намеснікам дырэктара фонду, у перыяд з чэрвеня 2024 года па красавік 2026 года на падставе ажыццяўлення дабрачыннай дзейнасці (сацыяльнай падтрымкі і абароны грамадзян, дапамогі дзецям з інваліднасцю і іншым уразлівым катэгорыям) завалодалі грашовымі сродкамі фонду ў памеры не менш за 390 тыс. рублёў. Адзін з падазраваных затрыманы, на яго маёмасць накладзены арышт. Астатнія фігуранты знаходзяцца за межамі Беларусі.
Lawtrend паведамляе, што ў маніторынгавы перыяд супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі правялі серыю ператрусаў і затрыманняў асоб, звязаных з сацыяльна-культурнымі арганізацыямі і ініцыятывамі. У ходзе следчых дзеянняў падымаліся пытанні атрымання арганізацыямі замежнага фінансавання. Названыя мерапрыемствы супалі па часе з прызнаннем шэрагу сацыяльна-культурных арганізацый і іх праектаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, што, як адзначаюць праваабаронцы, “указвае на ўзаемасувязь паміж дадзенымі працэсамі”.
Практыка прымянення антыэкстрэмісцкага заканадаўства працягвае пашырацца, гэта вядзе “да крыміналізацыі шырокага спектру грамадзянскай актыўнасці”, падкрэсліваецца ў аглядзе.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД дасягнула амаль 2 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага квартала Беларусь заняла 3-е месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыі, месяц таму была на 2-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства68% правераных ад пачатку года будоўляў не адпавядала нормам — ДзяржбуднаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаНелегальныя мігранты больш за 40 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў Латвію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

