33-гадовы жыхар Гомеля затрыманы за вырошчванне канопляў, распачатая крымінальная справа

4 траўня, Позірк. За вырошчванне канопляў затрыманы 33-гадовы жыхар Гомеля, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Пры аглядзе яго кватэры выяўлена “памяшканне для вырошчвання нарказмяшчальных раслін”, гаворыцца ў паведамленні. У мужчыны канфіскаваныя кусты канопляў, марыхуана, а таксама “прыстасаванні для курэння, ўгнаенні, палімерныя пакеты з грунтам, сістэма асвятлення, вентылятары і ёмістасці”.
Затрыманы растлумачыў, што вырошчваў каноплі “для ўласнага спажывання”, адзначае УУС.
Распачатая крымінальная справа за “незаконны абарот наркотыкаў”.
“Наркаагронаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае злачынства”, — заявілі ў абласным упраўленні ўнутраных спраў.
10 красавіка паведамлялася, што супрацоўнікі наркакантролю Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі траіх жыхароў раёна, якія ў сваіх кватэрах “арганізавалі памяшканне для вырошчвання нарказмяшчальных раслін”.
Удакладнялася, што канфіскавана сем грамаў марыхуаны, гаршчок з каноплямі, прыстасаванні для ўжывання наркотыку.
Гл. таксама:
Супраць 39-гадовага мінчука распачатая крымінальная справа за вырошчванне ў кватэры марыхуаны
У жыхара Гродзенскай вобласці канфіскавана больш за 5 кг марыхуаны
У 68-гадовай жыхаркі Баранавічаў канфіскавана амаль 4 кг марыхуаны — прад’яўлена абвінавачванне
Наркакантроль затрымаў дваіх мужчын, якія вырошчвалі каноплі ў лесе на тэрыторыі Гродзенскага раёна
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі дрэнным паліцэйскім, а ЕС — добрым, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



