Мінск 02:16

“Белавія” анансавала рэгулярныя рэйсы ў Пхукет

Фота: "Белавія"

15 ліпеня, Позірк. Пра адкрыццё рэгулярных рэйсаў у Пхукет (Тайланд) паведаміў 15 ліпеня нацыянальны перавозчык “Белавія”.

Першыя палёты па маршруце Мінск — Пхукет запланаваныя на 21 і 23 кастрычніка, па маршруце Пхукет — Мінск — на 30 кастрычніка.

Плануецца, што рэгулярныя рэйсы Мінск — Пхукет — Мінск будуць выконвацца два разы на тыдзень: у Тайланд — па чацвяргах і нядзелях, назад у Беларусь — па пятніцах і панядзелках.

Раней паведамлялася пра адкрыццё са студзеня 2026 года чартарных рэйсаў “Белавія” на два курорты Тайланда: па маршрутах Мінск — Патая — Мінск і Мінск — Пхукет — Мінск. Адзначалася, што білеты будуць даступныя “ў складзе турпакета”.

Гл. таксама:

Лукашэнка ўхваліў праект бязвізавага пагаднення з Тайландам

“Белавія” адкрыла першы рэгулярны рэйс у В’етнам

Падзяліцца: