Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Украіны Сібігам пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі

4 траўня, Позірк. Пагрозы з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, “якія ствараюць новыя рызыкі для Украіны і бяспекі Еўропы”, абмеркавала з украінскім міністрам замежных спраў Андрэем Сібігам беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 4 траўня на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) у Ерэване.
Палітык адзначыла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што размова тычылася ў тым ліку нарошчвання Мінскам вайсковага патэнцыялу.
“Мы павінны захоўваць ціск на рэжым і не дапусціць ператварэння Беларусі ў ваенны фарпост”, — напісала дэмлідар.
Ціханоўская пяты раз удзельнічае ў саміце ЕПС. Разам з тым гэта яе першы візіт у Арменію.
На палях V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету 1 траўня ў Варшаве дэмлідар паведаміла, што яе візіт ва Украіну рыхтуецца, але “не ўсё так проста з гэтым, бо маюцца лагістычныя складанасці і таксама графік прэзідэнта [Уладзіміра] Зяленскага”.
Пра тое, што плануецца візіт Ціханоўскай ва Украіну, стала вядома па выніках яе першай паўнавартаснай сустрэчы з Зяленскім 25 студзеня ў Вільнюсе.
Пасля таго яна меркавала, што паездка можа адбыцца напрыканцы лютага — на пачатку сакавіка, пазней — выказвала спадзеў на тое, што ў яе атрымаецца сустрэць ва Украіне Дзень Волі (25 сакавіка).
25 сакавіка яе дарадца па дыпламатычных пытаннях, кіраўнік вільнюскага офіса Дзяніс Кучынскі заявіў “Позірку”, што візіт адбудзецца “ў хуткім часе”. На пытанне, чаму візіт пакуль не адбыўся, суразмоўца адзначыў, што “не было нейкай зафіксаванай даты”.
“Ідзе працэс вызначэння календароў мерапрыемстваў, дат візіту. Плюс гэта Украіна, мы мусім паведаміць [пра візіт], калі будзе бяспечна. Гэты візіт адбудзецца ў хуткім часе. Гэта не быў перанос візіту — ідзе абмеркаванне дат і фармату”, — сказаў ён.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2026 годзе ў галіне рэалізаваныя два значныя для краіны інвестпраекты — кіраўнік МінбудархітэктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


