Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года

2 траўня, Позірк. Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ЗША да нацыянальнай валюты ў красавіку 2026 года пасля другога месца па падаражэнні ў сакавіку, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За мінулы месяц афіцыйны курс долара знізіўся на 4,33%. На першай пазіцыі Расія (-7,89%), на трэцяй — Казахстан (-4,15%).
За чатыры месяцы 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля). У першай тройцы Казахстан — 8,18% (з 502,57 да 461,55 тэнге), Расія — 4,28% (з 78,2267 да 74,8806 рубля) і Арменія — 2,77% (з 381,36 да 370,78 драма).
Агулам на тэрыторыі былога СССР у красавіку 2026 года долар патаннеў на 1,94%, з пачатку года — на 0,58%. У красавіку 2025-га было зафіксавана зніжэнне на 1,59%, за чатыры месяцы года — на 4,95%.
Даведачна: у Польшчы долар у красавіку патаннеў на 2,53%, з пачатку года — падаражэў на 1,23% (з 3,6016 да 3,6460 злотага).
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



