Зяленскі заявіў пра “даволі спецыфічную актыўнасць” Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць рэагаваць

2 траўня, Позірк. Аб фіксацыі 1 траўня “даволі спецыфічнай актыўнасці” Беларусі на “ўчастках мяжы” з Украінай паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў чарговым відэазвароце да суграмадзян.
“Уважліва ўсё фіксуем, усё кантралюем і, калі будзе неабходна, мы будзем рэагаваць. Украіна гатовая абараняць сваіх людзей, свой суверэнітэт, і кожны павінен гэта разумець, каго спрабуюць уцягнуць у якую-небудзь агрэсіўную актыўнасць супраць Украіны“, — заявіў Зяленскі.
Што хаваецца за “спецыфічнай актыўнасцю”, ён не патлумачыў.
Сітуацыю коратка пракаментаваў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка: “Аб беларусі (з маленькай літары ў арыгінале. — “Позірк”.) — усе іх дзеянні ў памежжы фіксуюцца, па стане на цяпер, з таго боку магчымыя хіба што дробныя правакацыі, якія будуць каштаваць даражэй менавіта беларускаму боку. Не больш. Таму лепш іх беларусам не рабіць”.
30 красавіка Украіна ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. Пакет закрануў 11 юрыдычных і 16 фізічных асоб, у тым ліку Віктара Шэймана (адзіны паплечнік Аляксандра Лукашэнкі з першай каманды, 1994 года, які застаўся сам альбо быў пакінуты пры ім) і старэйшых сыноў Лукашэнкі Віктара і Дзмітрыя.
У лютым 2022 года Лукашэнка надаў расійскім войскам тэрыторыю Беларусі для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і абсталявання пазіцый для яе абстрэлу. Беларускі ваенна-прамысловы комплекс працуе на войска РФ.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка"Белавія" губляе "велізарныя сумы" праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб'ектах у РФ — прадстаўніца кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

