Мінск 15:03

Курс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1%

Ілюстрацыя: pixabay.com

траўняПозірк. На 3,13% (з 2,9263 да 2,8348 рубля) знізіўся за чатыры месяцы 2026 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены Позіркам аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў.

У студзені долар патаннеў на 2,92% (да 2,8409 рубля), у лютым — падаражэў на 0,38% (да 2,8518), у сакавіку — на 3,18% (да 2,9426), у красавіку — патаннеў на 3,66%.

Сярэдні курс куплі паменшыўся ў красавіку на 3,86% (з 2,9247 да 2,8118 рубля), продажы — на 3,47% (з 2,9605 да 2,8578), з пачатку года — адпаведна на 3,01% (з 2,8990) і 3,24% (з 2,9536).

Летась у студзені–красавіку наяўны долар патаннеў на 13,22%, за год — на 15,49%.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: