Лукашэнка хоча развіваць супрацу з ПАР, Сьера-Леонэ і Тога — прэм’ер апошняй запрошаны ў Беларусь

27 красавіка, Позірк. Пра жаданне развіваць супрацу з краінамі Афрыкі сведчыць змест віншаванняў з нацыянальнымі святамі, якія Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка накіраваў кіраўніцтву шэрагу краін гэтага кантынента.
Віншуючы прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу з Днём Свабоды, палітык, як вынікае з апублікаванага яго прэс-службай тэксту паслання, адзначыў, што беларусы і паўднёваафрыканцы “падзяляюць падыходы да будаўніцтва ўласнай мадэлі дзяржаўнага развіцця, аднолькава разумеюць важнасць мірнага суіснавання, павагі і падтрымкі”.
“Мінск разлічвае на падвышэнне дынамікі ўзаемадзеяння з Прэторыяй на міжнародных пляцоўках, ва ўніверсальных і рэгіянальных аб’яднаннях, такіх як ААН, БРІКС, Новы банк развіцця. Спадзяюся, што ў найбліжэйшы час мы атрымаем больш істотныя вынікі ў розных сферах”, — падкрэсліў ён.
У віншаванні з Днём незалежнасці, адрасаваным прэзідэнту Сьера-Леонэ Джуліусу Маада Бія, сказана, што Мінск “зацікаўлены ў будаўніцтве доўгатэрміновага партнёрства з Фрытаўнам”. “Думаю, што абедзве краіны, нягледзячы на геаграфічную адлегласць, маюць значны патэнцыял узаемадзеяння, якое неабходна пераводзіць на сістэмную аснову”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларускі бок гатовы сумеснымі намаганнямі стварыць “цвёрдую істытуцыйную базу для паспяховай рэалізацыі двухбаковых праектаў, асабліва ў сферах прамысловай кааперацыі і сельскай гаспадаркі”.
Віншуючы прэзідэнта Тога Жана-Люсьена Квасі Саві дэ Тове і прэм’ер-міністра гэтай краіны Фору Эсазімну Гнасінгбе з Днём незалежнасці Лукашэнка выказаў “гатоўнасць да паглыблення ўзаемавыгаднай супрацы ва ўсіх сферах”, якія “адказваюць інтарэсам абедзвюх дзяржаў”.
Беларускі палітык пацвердзіў “асаблівую зацікаўленасць у пашырэнні стасункаў з Тога, развіцці супрацы ў сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, вытворчасці ўгнаенняў ды іншых сферах”.
Лукашэнка запрасіў кіраўніка тагалезскага ўрада “наведаць Беларусь у зручны час, каб азнаёміцца з яе патэнцыялам і разам вызначыць сумесныя праекты для рэалізацыі ў перспектыве”.
Да 2030 года ўлады ў Мінску плануюць павялічыць экспарт тавараў і паслуг у краіны Афрыкі да 1,5 млрд долараў. Такі паказчык утрымліваецца ў праграме дзеянняў урада па развіцці супрацы Беларусі з афрыканскімі дзяржавамі да 2030 года.
Мэту дакумента ва ўрадзе вызначылі як “стварэнне сістэмнага механізма замацавання <…> Беларусі на Афрыканскім кантыненце ў якасці надзейнага гандлёва-эканамічнага партнёра, які мае сучасныя і канкурэнтаздольныя тавары, паслугі, тэхналогіі і кампетэнцыі”.
Сярод задач названа фармаванне “эфектыўнага палітычнага, гандлёва-эканамічнага, лагістычнага і гуманітарнага інструментарыя прасоўвання інтарэсаў Беларусі” ў Афрыцы.
“Праведзеная прыарытызацыя краін Афрыкі паводле ступені інтэнсіўнасці супрацы з улікам наяўнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў, характару двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных стасункаў, эканамічнага патэнцыялу краін-партнёраў і наяўнасці ў прапрацоўцы сумесных праектаў”, — падкрэсліваў раней урад.
Беларусь мае мець “апорныя кропкі” для працы з краінамі Афрыкі, якія яе цікавяць, заявіў Лукашэнка, прымаючы 9 сакавіка з дакладам міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, што вярнуўся з Тога і Ганы.
Паводле інфармацыі на сайце МЗС, на афрыканскім кантыненце працуюць амбасады Беларусі ў Егіпце, Зімбабвэ, Кеніі, Нігерыі і ПАР. Дыпламатычныя стасункі ўсталяваныя з 51 афрыканскай краінай з 54. Беларускія амбасадары акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў 19 краінах Афрыкі і Блізкага Усходу.
Адкрытых даных пра сукупны абарот тавараў і паслуг з кантынентам няма.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваВецер перашкаджаў пажарным тушыць агонь на адкрытай пляцоўцы аднаго з прадпрыемстваў МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у студзені — лютым павялічылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



