Мінск 11:29

Мінсельгасхарч павысіў гранічныя цэны на баршчовы набор і яблыкі пры пастаўцы юрыдычным асобам, нарыхтоўшчыкам

Ілюстрацыя: freepik.com

24 красавіка, Позірк. Новыя гранічныя максімальныя цэны на баршчовы набор і яблыкі пры пастаўцы юрыдычным асобам, нарыхтоўшчыкам устаноўленыя пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання № 35 ад 10 верасня. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 24 красавіка.

Цэны будуць дзейнічаць на міжсезонны перыяд 2026/2027 года: на бульбу, моркву і буракі — з 15 лістапада па 31 траўня; на капусту, цыбулю і яблыкі — з 15 лістапада па 30 красавіка.

Максімальныя цэны, па якіх вытворцы могуць прадаваць прадукцыю “ў мэтах выканання імі дагавораў пастаўкі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб (без уліку расходаў па захоўванні)“:

– свежая харчовая бульба: без уліку выдаткаў па дастаўцы — 0,66 рубля (да гэтага было 0,63; +4,8%) за 1 кг, з улікам выдаткаў па дастаўцы — 0,69 (0,66; +4,5%);

– свежыя сталовыя буракі: 0,69 (0,66; +4,5%) і 0,72 (0,69; +4,3%) адпаведна;

– свежая сталовая морква: 0,78 (0,75; +4%) і 0,82 (0,79; +3,8%);

– свежая белакачанная капуста: 0,98 (0,94; +4,3%) і 1,03 (0,98; +5,1%);

– рэпчатая цыбуля: 1,05 (1; +5%) і 1,1 (1,05; +4,8%);

– свежыя яблыкі: 2,73 (2,6; +5%) і 2,86 (2,73; +1%).

Максімальныя цэны на прадукцыю, якая пастаўляецца нарыхтоўшчыкам для выканання дзяржаўнага заказу (З улікам расходаў па захоўванні, без ПДВ):

– бульба: 0,71 (0,68; +4,4%) і 0,74 (0,71; +4,2%);

– буракі: 0,78 (0,74; +5,4%) і 0,82 (0,78; +5,1%);

– моркву: 0,9 (0,86; +4,7%) і 0,94 (0,9; + 4,4%);

– капусту: 1,08 (1,03; +4,9%) і 1,13 (1,08; +4,6%);

– цыбулю: 1,12 (1,07; +4,7%) і 1,18 (1,12; +5,4%);

– яблыкі: 3,2 (3,05; +4,9%) і 3,36 (3,2; +5%).

Аб аб’ёмах нарыхтаванага баршчовага набору паведаміў 10 сакавіка ў эфіры “Першага інфармацыйнага“ міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч.

“Нам у міжсезонны перыяд 2025/2026 гадоў удалося выбудаваць пад выразным кіраўніцтвам урада сістэму па дзяржзаказе. Сёння запасаў [баршчовага набору] дастаткова, яны перавышаюць нават нашу патрэбнасць”, — сказаў чыноўнік.

Паводле яго слоў, магчымы экспарт часткі нарыхтаванай прадукцыі. Пры гэтым, дадаў кіраўнік МАРГ, неабходная ўвага надаецца яе якасці, каб “не атрымалася так, што ўсё добрае вывезлі і прадалі на экспарт“.

10 лістапада 2025 года МАРГ паведаміў, што “на міжсезонны перыяд 2025/2026 гадоў патрэба ў баршчовым наборы складае 148,78 тыс. т“. Заяўлялася, што “ўжо закладзена 147,91 тыс.т, або 96,4% ад агульнай патрэбы”.

Пры гэтым са спасылкай на ДАСТ паведамлялася аб “дапушчальным” памеры бульбы для рэалізацыі — 45-80 мм. Раней гэты параметр быў устаноўлены на ўзроўні 35-80 мм.

Падзяліцца: