Латушка заклікаў Мадзьяра, які перамог на выбарах у Венгрыі, адклікаць рашэнне папярэдняй улады аб выхадзе з МКС

13 красавіка, Позірк. З “натхняльнай перамогай” на парламенцкіх выбарах у Венгрыі павіншаваў старшыню апазіцыйнай партыі “Ціса” Петэра Мадзьяра намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
На сваёй старонцы ў сацсетцы Х палітык звярнуў увагу на магчымасць адклікання рашэння Будапешта аб выхадзе з Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе. Такую магчымасць прадугледжвае 68 артыкул Венскай канвенцыі.
“Ахвяры [палітычных рэпрэсій] з Беларусі спадзяюцца, што яны па-ранейшаму адданыя міжнароднаму правасуддзю, дзе вінаватыя ў цяжкіх злачынствах, такія як Лукашэнка, паўстануць перад судом у Гаазе”, — адзначыў Латушка.
Венгрыя абвясціла аб выхадзе з МКС у траўні 2025 года па выніках адпаведнага галасавання ў парламенце. Пытанне было ўзнятае пасля выдачы ў Гаазе ордэра на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах напярэдадні вечарам. “З нецярпеннем чакаю сумеснай працы па ўмацаванні свабоднай, мірнай і адзінай Еўропы, пабудаванай на дэмакратыі, вяршэнстве права і волі народа”, — адзначыла яна.
Лукашэнка павіншаваў Мадзьяра 13 красавіка.
Перамога партыі “Ціса” на выбарах у Дзяржаўны сход Венгрыі, якія прайшлі 12 красавіка, завяршае 16-гадовае кіраваньне партыі “Фідэс” прэм’ер-міністра Віктара Орбана, які праводзіў, асабліва ў апошнія гады, антыэўрапейскую, антыўкраінскую, прарасійскую палітыку.
Яўка выбаршчыкаў аказалася рэкорднай — амаль 80%. Пасля апрацоўкі амаль 99% бюлетэняў апазіцыя атрымлівае 136 мандатаў з 199, гэта азначае, што ў парламенце ў яе будзе канстытуцыйная большасць.
У сакавіку 2023 года Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай у сувязі з незаконным перамяшчэннем дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны.
Афіцыйны прадстаўнік МКС Фадзі эль-Абдала ў кастрычніку 2024-га паведаміў, што нягледзячы на тое, што Беларусь не далучылася да Рымскага статуту МКС, рэжым Лукашэнкі можа быць прыцягнуты да адказнасці за дачыненне да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных РасІяй тэрыторый.
12 сакавіка гэтага года МКС абвясціў, што пачаў расследаванне па матэрыялах Літвы аб здзяйсненні рэжымам Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці.
Мандат расследавання “ахоплівае трансгранічныя злачынствы — любыя мінулыя і бягучыя абвінавачванні ў злачынствах, учыненых з 1 траўня 2020 года ў Беларусі, калі прынамсі адзін элемент злачынства быў здзейснены на тэрыторыі Літвы, у адпаведнасці з параметрамі абыходжання і рамкамі юрысдыкцыі суда”.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


