Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года

1 красавіка, Позірк. Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ЗША да нацыянальнай валюты ў сакавіку 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За месяц афіцыйны курс долара вырас на 3,45%. На першай пазіцыі Расіі (+5,20%), на трэцяй — Малдова (+3,09%)
Далей: Латвія, Літва, Эстонія (па +2,67%), Украіна (+1,36%), Таджыкістан (+0,92%), Грузія (+0,89%), Узбекістан (+0,61%), Арменія (+0,04%).
За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца па росце афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля). Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.
Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў ва Узбекістане — на 1,54%, Грузіі — на 0,17% і Кыргызстане — на 0,04%. Зніжэнне курсу амерыканскай валюты адбылося ў Казахстане — на 4,18% і Арменіі — на 1,10%. У Азербайджане і Туркменістане доллар не мае ніякай дынамікі ўжо шмат гадоў.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


