У Мінскай вобласці затрыманыя наркакур’еры з “краін далёкага замежжа”

24 сакавіка, Позірк. Двух грамадзян “краін далёкага замежжа” (21 і 22 гады) затрымалі супрацоўнікі наркакантролю Мінскай вобласці, паведаміла 24 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Заяўлена, што замежнікі — студэнты мінскай ВНУ набывалі ў інтэрнэце аптовыя партыі наркотыкаў, дзялілі на дробныя дозы і збывалі праз закладкі на тэрыторыі сталіцы і вобласці. Перамяшчаліся на арандаваным аўтамабілі. Агулам пры іх, па месцы жыхарства, а таксама ў схованках было знойдзена і вынята больш за 850 г асабліва “небяспечных псіхатропных рэчываў мефедрон і “Альфа-PVP”.
Паводле аналагічнай схемы, як паведамляецца, “працавалі і двое выхадцаў адной з рэспублік Цэнтральнай Азіі” (19 і 20 гадоў), якія пражываюць у Мінску. У іх знойдзена і вынята 500 г мефедрона. Абодва затрыманыя.
Распачатыя крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У лістападзе 2024 года аб’яднанне BelPol, спасылаючыся на аналітычную даведку МУС, якая трапіла ў яе распараджэнне, адзначала, што галоўным пастаўшчыком наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь з’яўляецца РФ.
Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў (арт. 327–331, 332), летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, ці 92,2%, прызнана вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


