Двое расіян затрыманыя з нарказмяшчальнымі прэпаратамі пры ўездзе ў Беларусь

16 кастрычніка, Позірк. Пра спыненне ўвозу ў Беларусь дзвюх партый нарказмяшчальных прэпаратаў паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт (ДПК).
Абодва інцыдэнты адбыліся ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль).
Першы датаваны 13 кастрычніка. Ведамства адзначае, што 51-гадовы грамадзянін Расіі, які пастаянна пражывае ў Бельгіі, накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь на мікрааўтобусе. Падчас надгляду памежнікі выявілі ў яго ў кішэнях джынсаў блістары з 108 таблеткамі “Трамадол“ (абязбольвальны прэпарат. — “Позірк”.). Падкрэсліваецца, што гэты прэпарат уключаны ў Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю.
Паводле слоў затрыманага, таблеткі ён перавозіў для асабістага карыстання. Праводзіцца разбіральніцтва.
У другім інцыдэнце, які здарыўся 14 кастрычніка, таксама фігуруе грамадзянін РФ. 71-гадовы мужчына спрабаваў перасекчы мяжу, маючы пры сабе 570 блістараў з “Марфінам” (абязбольвальны сродак. — “Позірк”.) і 14 блістараў з “Золпідэмам” (снатворнае. — “Позірк”.).
Іншаземец таксама заявіў, што перавозіў таблеткі для асабістага карыстання. Праводзіцца праверка.
Ці былі ў расіян рэцэпты на прэпараты, не паведамляецца.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 КК), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).
Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%). З іх 2.077, або 92,2%, прызнаныя вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў прамвытворчасць вырасла на 0,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за тры кварталы вырас на 8,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


