Дырэктара сельгаспрадпрыемства ў Гомельскай вобласці абвінавачваюць у незаконным продажы сена
16 кастрычніка, Позірк. У Гомельскай вобласці дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства абвінавачваецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў у рамках крымінальнай справы, паведамляе МУС.
Паводле звестак ведамства, 35-гадовы кіраўнік выкарыстоўваў тэхніку прадпрыемства для выканання работ “на палях, якія належаць фізічным асобам”.
“Паводле яго ўказання работнікі ажыццяўлялі прэсаванне, пагрузку і транспарціроўку сена. Для ўтойвання фактаў нямэтавага выкарыстання транспарту і спісання гаруча-змазачных матэрыялаў у дарожныя лісты сістэматычна ўносіліся загадзя ілжывыя звесткі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што нарыхтаваную прадукцыю “змоўшчыкі прадавалі, а незаконную выручку дзялілі пароўну”. Пры гэтым “сваю долю кіраўнік часткова траціў сам, астатняе размяркоўваў сярод падначаленых за маўчанне”.
Матэрыяльная шкода, паводле звестак МУС, перавысіла 20 тыс. рублёў. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў.
Згодна з арт. 426 КК, за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці прадугледжана ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без яго. Таксама магчыма пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў прамвытворчасць вырасла на 0,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за тры кварталы вырас на 8,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


