Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі прыбыў у Вільнюс і сустрэўся з прэм’ер-міністрам Літвы

19 сакавіка, Позірк. Аб сустрэчы з спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, які прыбыў у Вільнюс, паведаміла на сваёй старонцы ў Х прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене.
“Вітала спецыяльнага пасланніка ЗША ў Вільнюсе, каб абмеркаваць сітуацыю ў нашым рэгіёне Дзякую вам, містэр Коўл, за вашыя намаганні па вызваленні палітзняволеных у Беларусі. Нават адзін палітвязень — гэта зашмат. Як саюзнікі і стратэгічныя партнёры, мы глыбока цэнім лідарства ЗША і цеснае супрацоўніцтва”, — напісала кіраўнік літоўскага урада.
На сайце ўрада Літвы паведамляецца: Ругінене на сустрэчы з Коўлам заявіла, што “пазіцыя Літвы застаецца адназначнай — рэжым у Беларусі абавязаны спыніць рэпрэсіі, у краіне не павінна застацца ніводнага палітычнага зняволенага”.
“Рэжым Беларусі застаецца адной з асноўных пагроз бяспецы рэгіёну, у тым ліку і Літвы. Аб гэтым сведчаць варожыя гібрыдныя дзеянні Беларусі супраць суседніх краін — кантрабандныя паветраныя шары, незаконная міграцыя і затрыманне грузавікоў, а таксама падтрымка ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны”, — заявіла кіраўнік урада.
Прэм’ер-міністр “падкрэсліла, што Літва высока цэніць стратэгічнае партнёрства з ЗША і трывалыя саюзніцкія адносіны паміж краінамі”, – гаворыцца ў паведамленні.
Вашынгтон аб сустрэчы і візіце Коўла на дадзены момант не паведамляе.
10 сакавіка літоўскі партал Delfi са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што Коўл прыбудзе ў Вільнюс 18 сакавіка, пасля чаго адправіцца ў Мінск.
Як правіла, візіты прадстаўнікоў адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа суправаджаюцца вызваленнем часткі палітвязняў па выніках перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. У абмен магчымае прыпыненне ці санкцый, як гэта ўжо адбылося з “Белавія“ і “Беларуськаліем“.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 7 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні каля 45% усіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета-2026Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку 2026 года Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі ў адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



