Лукашэнка ўхваліў праект бязвізавага пагаднення з Тайландам

16 сакавіка, Позірк. Праект беларуска-тайландскага міжурадавага пагаднення аб узаемнай адмене віз ухвалены 16 сакавіка Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Адзначаецца, што дакумент ухвалены “ў якасці асновы для правядзення перамоваў”.
У адпаведнасці з праектам пагаднення, грамадзяне Беларусі і Тайланда — “уладальнікі звычайных пашпартоў” — змогуць “без віз уязджаць, рухацца транзітам і знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы іншага боку на працягу 30 дзён з даты ўезду”. Пры гэтым “агульная працягласць знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён на працягу 365 дзён”.
“Кожны бок мае права адмовіць ва ўездзе або скараціць тэрмін знаходжання на сваёй тэрыторыі любым асобам у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва”, — гаворыцца ў паведамленні.
На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.
З 15 ліпеня 2024 года ўрад Тайланда ўхваліў для грамадзян Беларусі выдачу аднаразовых віз па прыбыцці ў краіну для турыстычных мэтаў. Тэрмін знаходжання па такой візе не перавышае 15 дзён. Яе кошт складае 2.000 тайскіх батаў (каля 60 долараў).
Узаемная зацікаўленасць у тым, каб як мага хутчэй падпісаць пагадненні аб бязвізавым рэжыме і аб арганізацыі прамых авіязносін, была выказана 16 ліпеня 2025 года ў Бангкоку на сустрэчах міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова са спікерам парламента Тайланда Нурам Матхой і кіраўніком МЗС гэтай краіны Марысам Сангіямпхонгса.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, праекты адпаведных пагадненняў тады знаходзіліся на разглядзе тайландскага боку.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
