Чыстыя замежныя актывы Нацбанка ў лютым выраслі на 4,6%

13 сакавіка, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за месяц выраслі на 4,6% (з 42 млрд 793,4 млн рублёў на 1 лютага 2026 года да 44 млрд 767,8 млн на 1 сакавіка), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.
Як паведамлялася, на 1 сакавіка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 16 млрд 366,7 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам. На пачатак мінулага месяца золатавалютныя рэзервы, паводле ўдакладненых даных рэгулятара, былі на ўзроўні 15 млрд 701,3 млн долараў. Такім чынам, за люты яны выраслі на 665,4 млн.
Манетарнае золата ў структуры ЗВР цяпер складае 9 млрд 35,6 млн долараў (+406,7 млн за месяц; +4,71%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 413,9 млн (-17 млн; -1,19%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 917,1 млн (+275,8 млн; +4,89%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


