Рассельгаснагляд спыніў спробу ўвозу з Беларусі галандскіх груш пад выглядам сушак “Панская забава”

5 сакавіка, Позірк. Аб затрыманні 3 сакавіка на аўтадарозе Бранск — Гомель грузавіка, які перавозіў каля 20 тон груш гатунку “Канферэнцыя”, паведамляе Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд).
Праверка грузу паказала, што “згодна з этыкеткамі, якія былі на тары, гэтая прадукцыя мае галандскае паходжанне, суправаджальныя фітасанітарныя дакументы адсутнічаюць”, гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што кіроўца прадставіў “дакументы на беларускія глазураваныя сушкі “Панская забава”.
“Такім чынам, пад прыкрыццём легальнага грузу санкцыйны тавар высокай фітасанітарнай рызыкі перавозіўся з Еўропы на расійскі рынак”, — падкрэслілі ў службе.
Там жа паведамілі, што ў цяперашні час праводзіцца фітасанітарная экспертыза адабраных пробаў, пасля атрымання вынікаў якой будзе прынята рашэнне аб вяртанні або знішчэнні грузу.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваРассельгаснагляд зноў не прапусціў з Беларусі еўрапейскія грушы, гэтым разам іх везлі пад выглядам пенапластуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


