CPJ патрабуе неадкладна вызваліць экс-кіраўнікоў Intex-Press Янукевіча і Пакаленку

4 сакавіка, Позірк. З патрабаваннем да ўладаў Беларусі неадкладна вызваліць былых кіраўнікоў баранавіцкага незалежнага парталу навін bar24.by (раней незалежная газета і сайт Intex-Press) Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку выступіў Камітэт па абароне журналістаў (CPJ).
Старшы даследчык CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ганна Браха адзначыла, што камітэт “глыбока ўзрушаны” тым, што Янукевіч і Пакаленка прыгавораныя да 14 і 12 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
“Гэты вырак закліканы падтрымліваць атмасферу тэрору вакол незалежных СМІ ў краіне. Улады павінны неадкладна вызваліць Янукевіча і Пакаленку разам з усімі зняволенымі журналістамі”, — адзначыла прадстаўніца арганізацыі.
Адзначаецца, што CPJ накіраваў у Следчы камітэт электронны ліст з просьбай пракаментаваць справу Янукевіча і Пакаленкі, аднак “адказу не атрымаў”.
Брэсцкі абласны суд 26 лютага абвясціў вырак мужчынам, якія, паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), былі абвінавачаныя ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 КК). Акрамя пазбаўлення волі ім таксама прызначаныя штрафы: Янукевічу — 3.000 базавых велічынь (135 тыс. рублёў), Пакаленку — 1.000 б.в. (45 тыс. рублёў). Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з іх дадаткова 200 тыс. рублёў у якасці “кампенсацыі нанесенай краіне шкоды”.
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала журналістаў палітвязнямі.
Янукевічу 65 год. Ён быў дырэктарам і галоўным рэдактарам рэгіянальнай газэты Intex-Press. 44-гадовы Пакаленка працаваў у выданні намеснікам дырэктара па развіцці. Пасля ліквідацыі газеты ўладамі медыяменеджары стварылі рэгіянальны партал навін bar24.by.
Сайт bar24.by апошні раз абнаўляўся 8 снежня 2024 года. 13 студзеня 2025-га ён перастаў адчыняцца. Незалежныя баранавіцкія журналісты зазнаюць пераслед з 2020 года.
Паводле звестак БАЖ, у месцах пазбаўлення волі за сваю прафесійную дзейнасць утрымліваецца не менш як 28 прадстаўнікоў СМІ.
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



