Ціханоўская абмеркавала з беларускімі добраахвотнікамі свой візіт ва Украіну — ён чакаецца “ў бліжэйшыя месяцы”

27 лютага, Позірк. Пра сустрэчу дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з беларускімі добраахвотнікамі і валанцёрамі паведамляе прэс-служба палітыка.
Сустрэча прайшла ў Варшаве 27 лютага, у ёй таксама ўдзельнічалі прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы, былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук і галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Адзначаецца, што на сустрэчы Ціханоўская “падзякавала беларускім добраахвотнікам за іх мужнасць і прынцыповую пазіцыю ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі”.
“Беларускія добраахвотнікі ўнеслі і працягваюць уносіць вялікі ўклад у барацьбу супраць расійскай агрэсіі. Дзякуючы вам свет бачыць: беларусы — не саўдзельнікі гэтай вайны, а народ, які змагаецца за бяспеку ўсяго рэгіёну”, — адзначыла палітык.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі “стратэгічнае супрацоўніцтва з Украінай і візіт беларускага лідара ва Украіну, які адбудзецца ў бліжэйшыя месяцы”.
“Асобная ўвага” была нададзеная пытанням легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, гаворыцца ў паведамленні.
Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся “ўмовы для беларускіх ветэранаў”: неабходнасць “перагляду нормаў, якія фактычна прыраўноўваюць беларускіх добраахвотнікаў да грамадзян краіны-агрэсара”, забеспячэнне выплат сем’ям загінулых добраахвотнікаў, павелічэнне тэрмінаў іх легальнага знаходжання на тэрыторыі Украіны пасля завяршэння вайсковага кантракту, стварэнне “механізмаў рэсацыялізацыі пасля службы”.
25 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Ціханоўская правялі першыя поўнафарматныя перамовы ў Вільнюсе, дзе ўдзельнічалі ў мерапрыемствах у памяць аб удзельніках паўстання 1863–64 гадоў супраць расійскага царызму.
Па выніках сустрэчы быў анансаваны візіт Ціханоўскай у Кіеў. Пра дату візіту не паведамлялася.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



