Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі падрыхтоўку пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы
8 лютага, Позірк. Падрыхтоўку пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ў тэлефоннай размове 8 лютага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, паведаміла прэс-служба Крамля.
Мерапрыемства запланавана на 25 лютага.
“Закранаўся таксама шэраг актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня”, — адзначаецца ў рэлізе.
У паведамленні прэс-службы Лукашэнкі абмеркаванне пасяджэння ВДС названа галоўнай тэмай тэлефоннай размовы. Бакі “таксама абмеркавалі ў размове шэраг актуальных пытанняў беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на рэалізацыю сумесных праектаў“, “закранулі <…> міжнародную тэматыку, развіццё абстаноўкі ў рэгіёне“.
Папярэдняе пасяджэнне ВДС прайшло 6 снежня 2024 года. Тады была зацверджаная агульная канцэпцыя бяспекі, заключаны міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі. Лукашэнка пасля пасяджэння заявіў, што папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі расійскія балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці “Орешник“. Пуцін адзначыў, што гэты ракетны комплекс можна будзе размясціць на беларускай тэрыторыі ў другой палове 2025 года.
Мінск заяўляе, што “Орешник” знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Аб’яднанне BelPol сцвярджае адваротнае.

- ЭканомікаЗа 10 гадоў пасля дэнамінацыі беларускага рубля афіцыйны курс долара вырас на 45%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ месцы святкавання Дня Незалежнасці не пусцяць з жывёламі, роварамі, электрасамакатамі — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў чэрвені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі за пяць месяцаў склала 2,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 чэрвеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 109-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


