У Польшчы пачаўся працэс па справе аб нелегальнай міграцыі, сярод фігурантаў — грамадзяне Беларусі
29 студзеня, Позірк. Пра пачатак 21 студзеня судовага працэсу па справе міжнароднай злачыннай групы, члены якой перапраўлялі ў Польшчу і іншыя краіны ЕС нелегальных мігрантаў з усходняй мяжы Польшчы, паведаміла Памежная ахова краіны.
Удакладняецца, што расследаванне, якое доўжылася каля двух гадоў, ахапіла 98 чалавек — грамадзян Польшчы, Украіны, Беларусі і Казахстана.
Члены групы “дзейнічалі ў буйным маштабе, арганізуючы нелегальную міграцыю”: “Яны падраблялі дакументы, у тым ліку датычныя фіктыўнага працаўладкавання ў неіснуючых кампаніях, фальшывыя запрашэнні, даведкі з навучальных устаноў і фінансавыя дакументы, неабходныя для атрымання віз”.
Па дадзеных следства, такім чынам у Польшчу і іншыя краіны ЕС патрапіла больш за тры тысячы замежных грамадзян, галоўным чынам з Украіны і Беларусі.
“Злачынная схема таксама ўключала гандаль дакументамі, выдадзенымі Мазавецкім ваяводам, якія затым выкарыстоўваліся ў польскіх консульствах”, — гаворыцца ў рэлізе.
Паведамляецца, што “на лаве падсудных аказалася 11 чалавек, у тым ліку лідар групы, якому пагражае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі”. Астатнія абвінавачаныя не знаходзяцца пад вартай і адказваюць перад судом, знаходзячыся на волі.
Раней польскія СМІ, паведамляючы аб пачатку працэсу, прыводзілі некаторыя дэталі расследавання, якія сталі вядомыя ім.
У прыватнасці, сайт In-poland.com паведамляў, што асобную ўвагу пракуратура надала навучальным візам і візам, якія выдаюцца ў культурных мэтах. У якасці прыкладу прыводзілася стварэнне фігурантамі справы Музея польска-беларускага сяброўства, які меў усяго адзін экспанат, але служыў падставай для атрымання візаў пад выглядам “культурнага візіту”. Таксама дзейнічалі фіктыўныя школы, якія не прапануюць рэальнага навучання, і фіктыўныя кампаніі, якія прапаноўвалі нібыта працаўладкаванне ў Польшчы.
Кошт візавай падтрымкі на аднаго чалавека складаў тысячу злотых (284 долары па актуальным курсе Нацбанка Польшчы), 700 з якіх атрымлівалі члены групоўкі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



