За 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар “Крышталя”

29 студзеня, Позірк. За 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася амаль у тры разы, вынікае са слоў генеральнага дырэктара ААТ “Гомельскае ВА “Крышталь” — кіроўная кампанія холдынгу “Крышталь-Холдынг” Руслана Саракавога.
На прэс-канферэнцыі 29 студзеня ў Мінску ён канстатаваў “аб’ектыўнае зрушэнне попыту” з каштоўных металаў у бок больш таннай прадукцыі. Паводле яго слоў, гэта звязана з дынамікай цэн на каштоўныя металы, у першую чаргу на золата. Падкрэсліўшы, што гэта сусветная тэндэнцыя, Саракавой сказаў, што назіраецца “апераджальны рост цэн на золата адносна таго ж заробку”.
“Нават у доларавым эквіваленце вельмі сур’ёзна за апошнія 10–15 гадоў вырас заробак у Рэспубліцы Беларусь. <…> Аднак за апошнія пару гадоў на золата практычна ў 2,5 раза павялічылася рыначная цана ў доларавым эквіваленце. <…> Магчымасць пакупкі нейкага аб’ёму золата або ювелірных вырабаў з золата на нейкі памер заробку абмежавалася. Калі ў 2007–2008 гадах сярэдні заробак у Рэспубліцы Беларусь дазваляў набыць недзе каля 14–15 грамаў золата ў чысціні, то на сённяшні дзень гэтая лічба <…> 5 грамаў”, — звярнуў увагу спікер.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка



