Дэмсілы Беларусі на запрашэнне уладаў Польшчы возьмуць удзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў

24 студзеня, Позірк. Канцылярыя прэзідэнта Польшчы запрасіла прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ўзяць удзел 24 студзеня ў цырымоніі ўшанавання памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў (у польскай гістарыяграфіі — Студзеньскае паўстанне), вынікае з паведамлення Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Паводле інфармацыі палітычнай структуры, плануецца, што кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская, яе намеснік і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан, а таксама ветэран беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе на баку Украіны (імя не называецца) далучацца да цырымоніі ўшанавання памяці паўстанцаў, а таксама цырымоніі ўскладання вянкоў, прысвечанай 163-й гадавіне пачатку паўстання, якая адбудзецца ля Брамы стратаў (Brama Straceń) у Варшаўскай цытадэлі.
“У цырымоніі ўскладання вянкоў плануецца ўдзел прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з жонкай Мартай Наўроцкай, прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з жонкай Дыянай Наўседзене, а таксама амбасадара Украіны ў Польшчы Васыля Боднара”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з раскладам на сайце прэзідэнта Польшчы, каля 12:30 па мясцовым часе (14:30 паводле Мінска) Наўроцкі і Наўседа разам з жонкамі, а таксама скаўтамі запаляць свечкі ля “сімвалічных магіл удзельнікаў Студзеньскага паўстання”, а пасля возьмуць удзел у цырымоніі да 163-й гадавіны пачатку паўстання.
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі добрым паліцэйскім, ЕС — дрэнным, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



